КДБ вярнула тэхніку відэааператарцы "Нашай Нівы"

КДБ вярнула тэхніку відэааператарцы "Нашай Нівы", камп’ютары іншых супрацоўнікаў рэдакцыі застаюцца у спецслужбе, паведамляе "НН".

Учора, 10 студзеня, відэааператарцы "Нашай Нівы" патэлефанавалі з Камітэта дзяржаўнай бяспекі і прапанавалі забраць тэхніку, вынятую ў часе вобшуку 31 снежня. Такім чынам, камп’ютары і камера Таццяны Гаўрыльчык правялі ў КДБ 11 дзён. Вярнулі ўсё, акрамя аднаго кампакт-дыска, які, імаверна, проста вытрусіўся недзе.

Як і ў часе допыту раней, так і ў часе вяртання тэхнікі супрацоўнікі КДБ паводзілі сябе карэктна.

Іншая тэхніка супрацоўнікаў "Нашай Нівы", вынятая ў часе ператрусу 28 снежня і 31 снежня, застаецца ў КДБ.