КДБ Беларусі блакіруе сайты “тэрарыстычнага” зместу

Беларускiя праваахоўныя органы вядуць работу па абмежаванні доступу да iнтэрнэт-сайтаў тэрарыстычнага зместу.
Аб гэтым заявiў намеснiк начальнiка антытэрарыстычнага цэнтра КДБ Беларусi Вячаслаў Лiненка на прэс-канферэнцыi. Паводле яго слоў, у інтэрнэце ёсць многа лiшняй iнфармацыi, якая не павiнна быць шырока даступнай. Пры гэтым ён не ўдакладнiў, колькi сайтаў ужо заблакiравана.

БЕЛТА