Кайлі Міноўг атрымае прэмію Golden Camera


Спявачка Кайлі Міноўг і акцёр Роберт дэ Ніра адзначаныя самай ганаровай узнагародай нямецкага шоў-бізнэсу Golden Camera. Аўстралійская поп-прынцэса будзе адзначаная прэміяй як лепшая выканаўца ў глабальным маштабе, а дэ Ніра атрымае прыз за жыццёвыя дасягненні на ніве кінематографу.

Прэміямі Golden Camera, якія сёлета будуць уручацца ў 43-і раз, узнагароджваюцца дзеячы шоў-бізнэсу за дасканалае майстэрства ў кіно, тэлебачанні і музыцы. Узнагароды прысуджаюцца ў сямі нацыянальных і пяці міжнародных намінацыях.

Раней уладальнікамі Golden Camera станавіліся Брус Уіліс, Джордж Клуні і Кейт Бланшэт.

Па словах удзельнікаў судовай калегіі Golden Camera, Кайлі Міноўг атрымае прэмію за «бліскучае вяртанне на сцэну пасля працяглай хваробы», а Роберт дэ Ніра - за «шматлікія незабыўныя моманты», якія ён падарыў аматарам кіно.

Урачыстая цырымонія ўручэння Golden Cameras адбудзецца 6 лютага ў Берліне. Сама ўзнагарода ўяўляе сабою 600-грамовую срэбраную з пазалотай копію першай электроннай тэлекамеры.

Фота: voronezh.teleweek.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі