Кайлі Міноўг абралі галоўным брэндам Аўстраліі

Аўстралійцы назвалі поп-спявачку Кайлі Міноўг самым вядомым чалавекам і брэндам Аўстраліі.  Гэта вынік апытання, у якім прынялі ўдзел каля 400 прадстаўнікоў аўстралійскага шоў-бізнэсу і рэкламнай індустрыі.

Старшыня кампаніі якая арганізавала апытанне лічыць, што Кайлі Міноўг годная таго, каб быць першай у спісе таму, што яна падабаецца абсалютна розным людзям.
У дзясятку людзей-брэндаў, акрамя Міноўг, трапілі акцёры Ніколь Кідман і Х'ю Джэкман, гальфіст Грэг Норман, супермадэль Эль Макферсан, а таксама прэм'ер-міністр краіны Кевін Рад.

Апытанне паказала, што вядомасць чалавека-брэнда ў значнай ступені залежыць ад яго знешнасці, міжнароднага прызнання і шматпрофільнасці.
Нагадаем, што ў 2008 годзе Кайлі Міноўг была уганараваная Ордэнам Брытанскай імперыі за дасягненні ў галіне музыкі.

Корреспондент.net

Фота: scavenging.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі