Карла Бруні распавяла пра сваё цяперашняе жыццё

Сярод выказванняў першай дамы Францыі – пра каханне з першага погляду да мужа - прэзідэнта Нікаля Сарказі. І пра тое, што іх шлюб поўны прыгод і весялосці. Я вар'яцею ад яго і шалёна яго кахаю, - сказала Карла Бруні ў інтэрв'ю тэлеканалу АВС. Замуства, паводле Бруні, аказалася нашмат лепшым, чым яна чакала. Былая фотамадэль, якая прывыкла да яркага жыцця, заўсёды лічыла шлюб чымсьці вельмі звычайным.
Але цяпер, пераконвае Карла Бруні, яе меркаванне цалкам змянілася. Што не дзіўна. Замуства, якое аўтаматычна накладвае ролю першай дамы свецкай дзяржавы, наўрад ці можа апынуцца звычайным. Бруні таксама забрала назад свае словы пра тое, што выйсці замуж адзін раз і на ўсё жыццё – нудна. Па яе словах, Сарказі пастаянна аберагае жонку і гэта выклікае ў яе новае пачуццё. Бруні прызналася, што хацела б мець больш дзяцей, але пакуль не чакае дзіця. Цяпер на дваіх з Сарказі у іх чацвёра дзяцей. Трое ад мінулых шлюбаў у яго і сын у яе. Карла Бруні дадала, што яна вельмі сарамлівая, але імкнецца годна прэзентаваць Францыю, каб народ ганарыўся першай дамай краіны.
Карла Бруні ўсведамляе, што нарабіла ў жыцці шмат памылак, але пры гэтым заўсёды рабіла з іх высновы . Таму цяпер мне не сорамна за сваё жыццё, сказала яна ў інтэрв'ю.

Рэха Масквы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі