"Капітал" "Ляпісаў" першы сярод відэаарту

Новы кліп гурта "Ляпис Трубецкой" перамог у галоўнай намінацыі міжнароднага фэсту "Мультиматограф".
Хаця рэліз роліка на песню "Капітал", які даў імя новаму альбому "Ляпісаў", адбудзецца толькі праз некалькі тыдняў. Нягледзячы на тое, што на "Мультиматографе" існуе адмысловая намінацыя "Відэакліп", па рашэнні аргкамітэтe “Капітал” быў прадстаўлены ў катэгорыі "Видеоарт".

Па словах журы, у выніку "Видеоарт" стаў адзінай намінацыяй, па якой у іх наогул не было спрэчак: аддаць "Капіталу" першае месца было вырашана аднагалосна, адразу ж пасля прагляду роліка.

Падчас узнагароджання пераможцаў старшыня фэставага журы Ян Дзямбіцкі сказаў, што "ганарыцца тым, што ўручае першы прыз роліку, які павінен атрымаць яшчэ шмат узнагарод — у тым ліку і міжнародных".

Тым часам відэакліп "Капітал" стаў адной з галоўных сенсацый рускамоўнага Інтэрнэту. За 10 дзён з моманту яго прэм'еры на Vision.Rambler.ru, толькі на гэтым партале зарэгістравана больш 55 тысяч праглядаў роліка.

"Капіталу" ўжо прысудзілі "ганаровае званне" сеткавага брэйн-віруса. Між тым, ужо ў бліжэйшыя дні кліп "Капітал" з'явіцца ў эфіры тэлеканалаў.

Дадам, што "Мультиматограф" — гэта штогадовы адкрыты фэст камп’ютарнай анімацыі і відэа-арту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі