Кантрабандысты замаскіравалі алкаголь пад печыва

Супрацоўнікі віцебскай транспартнай міліцыі каля станцыі Заольша, што на беларуска-расійскай мяжы, злавілі дзвюх жанчын-кантрабандыстак.
На наёмным грузавіку яны везлі буйную партыю сурагата, спіртных напояў ды цыгарэт. Агульны кошт тавару склаў больш за пяць мільёнаў рублёў.

Каб ніхто не ўцяміў, што на самай справе яны вязуць, тэхнічную вадкасць "Максімка", водку, віно ды цыгарэты яны склалі у пакункі з-пад пяльменяў, рознага печыва ды бульённых кубікаў. Як паведамілі у праваахоўных органах, з кантрабандыстак будзе спагнаны штраф па 100 базавых велічыняў. Вядома ж, і тавар канфіскуюць.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі