Канцэрт «вялікай чацвёркі» выйдзе на DVD

25 кастрычніка на лэйбле Mercury выйдзе запіс канцэрту «Вялікай чацвёркі» хэві-металічных гуртоў, які прайшоў у чэрвені гэтага года ў сталіцы Балгарыі Сафіі.  Ветэраны трэша - Metallica, Anthrax, Megadeth і Slayer – апынуліся на адной сцэне ўпершыню за 30 гадоў, і адбылося гэта ў межах фэсту Sonisphere. Падчас фестывалю, канцэрт трансляваўся ў жывым эфіры, а зараз у прыхільнікаў гуртоў ёсць унікальная магчымасць паглядзець гэта неверагоднае шоў яшчэ раз на экранах хатніх кінатэатраў.

Запіс выйдзе ў фармаце Blue-Ray, Limited Deluxe 2 DVD і Standard 2 DVD. Апроч канцэрту, у запіс увайшлі эксклюзіўныя здымкі за сцэнай і інтэрв'ю з музыкамі.

Фота: lastfm.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі