Канцэрт памяці Джэксана на "Уэмблі" адменены

Канцэрт памяці Майкла Джэксана, які павінен быў адбыцца летам 2010 года на стадыёне "Уэмблі" у Лондане, вырашана адмяніць. Пра гэта паведамляе ClashMusic. Па звестках выдання, шоў адмянілі з-за таго, што кампанія-арганізатар World Awards Media праходзіць працэдуру ліквідацыі і не мае права займацца якімі-небудзь праектамі.

Першапачаткова канцэрт-прысвячэнне "каралю поп-музыкі" планавалася правесці ў Вене на тэрыторыі былой летняй рэзідэнцыі аўстрыйскіх імператараў Шанбрун у верасні 2009 года, аднак затым брат Майкла Джэксана Джэрмэйн абвясціў аб пераносе даты і месца правядзення мерапрыемства. У сярэдзіне верасня стала вядома, што канцэрт памяці артыста адбудзецца ў Лондане ў 2010 годзе.

Затым на працягу некалькіх месяцаў ніякай інфармацыі пра шоў не з’яўлялася. Сям'я выканаўцы, які раптоўна сканаў 25 чэрвеня 2009 года, не рабіла аб'яў з нагоды канцэрту і пакуль не пракаментавала вестку пра адмену мерапрыемства. Ці маюць намер сваякі "караля поп-музыкі" знайсці іншую кампанію-арганізатара і ўсё ж правесці абяцаны канцэрт, пакуль не вядома.

Фота: www.etoday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі