Каля Кобрына флікер спыніў грузавы цягнік

Флікер выратаваў нецвярозага мужчыну, які заснуў на чыгуначных рэйках каля Кобрына.  Машыніст грузавога цягніка за 200 метраў заўважыў, што перад ім нешта свеціцца і скарыстаў экстраннае тармажэнне. Мужчыну, у якога флікер быў прымацаваны да рукава, знялі з рэек.

Цяпер яму давядзецца заплаціць штраф за пераход чыгуначных пуцей у недазволеным месцы, паведамляе “Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі