Каліноўскі пад вартай, часова
22 сакавіка 1864 года на Лукішскай плошчы ў Вільні абарвалася жыццё кіраўніка беларускіх паўстанцаў, легендарнага Кастуся Каліноўскага. Ён быў асуджаны расійскім ваенна-палявым судом да кары смерцю на шыбеніцы, у 26 гадоў.
Літасці ў сваіх катаў не прасіў, у апошнія гадзіны жыцця ў астрозе напісаў свой знакаміты запавет беларускаму народу: «Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіцца мне да вас пісаці… Народзе…тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе».
Кастусь Каліноўскі быў прызнаны нацыянальным героем яшчэ ў савецкай Беларусі. Нават у часы сталіншчыны выходзілі кнігі, прысвечаныя яму. Са з’яўленнем незалежнай Рэспублікі Беларусь чакалася, што адбудзецца вартае асобы ўшанаванне.
І сапраўды, у 1994 годзе быў заснаваны ордэн Каліноўскага, як адна з найвышэйшых узнагародаў краіны. Яго маглі атрымаць людзі, якія праявілі мужнасць, адвагу, самаадданасць, рызыкавалі сваім жыццём у выключных выпадках. Зацвердзіў палажэнне пра яго Мечыслаў Грыб, старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання.
Мечыслаў Грыб: «У той час мы лічылі, што гэта ёсць сапраўдны герой Беларусі. І зараз я ўпэўнены, што гэта так. І я хачу сказаць, што б там не рабілі, якія захады, выкрунтасы не рабілі, усёроўна гэтае імя зойме сваё месца ў беларускай гісторыі, у назвах вуліц, плошчаў. Адназначна!»
«Выкрунтасы» пачаліся ў 1996 годзе. Спачатку Аляксандр Лукашэнка сваім указам унёс змены ў выяву ордэна. Пасля гэтага ўзнагарода праіснавала яшчэ 8 гадоў, але ніхто не быў ёй уганараваны.
Ордэн Скарыны раздавалі розным «прыяцелям» афіцыйнага Мінску, а вось Каліноўскага не чапалі. Яго схавалі ў шуфляду, а пасля ціха скасавалі. Дарэчы, ніхто яго не бачыў. Ёсць версія, што ордэн не быў выраблены нават у адным асобніку і застаўся ў эскізах.
«Яны лічаць, што Каліноўскі не зьяўляецца гераічнай асобай для Беларусі», кажа былы кіраўнік беларускай дзяржавы Мечыслаў Грыб пра сённяшніх уладароў нашай краіны.
Пісьменнік Уладзімір Арлоў дадае:
«Асобы кшталту Каліноўскага яны якраз аб’ядноўваюць народ. Яны служаць сваеасаблівымі знакамі нацыянальнай ідэі. А цяперашні рэжым зацікаўлены якраз не ў аб’яднанні беларусаў, а ў іх раз’яднанні».
Ліквідацыя ордэна Каліноўскага выклікала слабыя пратэсты. Зусім нечакана для ўладаў Кастусь вярнуўся ў сакавіку 2006-га году. Падчас існавання на Кастрычніцкай плошчы сталіцы намётавага мястэчка з’явілася ідэя яе перайменавання.
Уладзімір Арлоў: «Пытанне пра новае імя абмяркоўвалася яшчэ з самага першага вечара, калі паўстаў намётавы лагер. І гучалі розныя прапановы. Хацелася б мець імя, якое аб’ядноўвала ўсіх, хто там знаходзіўся…
Адна з прапаноў была назваць плошчу імя Васіля Быкава. Але я, пры ўсё любові да Васіля Уладзіміравіча, ўсёткі прапанаваў імя Каліноўскага. Бо на маю думку, якраз духам Каліноўскага, паўстанцкіх духам натхняліся тыя, хто быў на плошчы. Маю гэтую ідэю падтрымаў Вячаслаў Сіўчык…
Увечары 21 сакавіка на мітынгу я агучыў гэтую прапанову, паставіў яе на галасаванне. І 22 сакавіка… на пляцы ўжо з’явілася расцяжка «Плошча імя Каліноўскага» і з’явіліся харугвы з выявай правадыра паўстанцаў»
Была таксама прапанова назваць плошчу імем першадрукара і асветніка Скарыны. Вось што прыгадвае палітык Вячаслаў Сіўчык:
«Недзе ў раёне абеду 21-га чысла да мяне падыйшоў адзін з кіраўнікоў абароны намётавага мястэчка і тут жа прагучала яго пытанне: «Ці не сорамна мне стаяць на пляцы, які называецца Кастрычніцкім?».
У нашага малодшага калегі была адразу прапанова, у звязку з тым, што Аляксандр Лукашэнка прыбраў імя Францішка Скарыны з нашага галоўнага праспекту, назваць плошчу імем гэтага вялікага беларуса»
Дарэчы, такія прыклады ў найноўшай гісторыі Беларусі ўжо былі. У пачатку 90-х удзельнікі масавых мітынгаў прыхільнікаў Беларускага Народнага Фронту перайменавалі мінскую плошчу Леніна ў плошчу Незалежнасці. Уладам пасля заставалася гэтае рашэнне зацвердзіць.
Характэрна, што падчас гвалтоўнай ліквідацыі намётавага мястэчка спецназаўцы адразу знішчылі расцяжку з новай назвай плошчы і выявай Каліноўскага, намаляваную Алесем Марачкіным.
Уладзімір Арлоў: «Багдан, мой сын расказваў, як дралі на шматкі вось гэтую расцяжку з Каліноўскім тады ў ноч разгрому намётавага лагеру… Невыключана, што якраз з гэтымі мардаваротамі ў форме і без формы праводзіліся нейкія заняткі. Ім тлумачылі, хто такі Каліноўскі, што гэта вораг».
Але імя Каліноўскага жыве і моладзь працягвае лічыць яго сваім героем. Сёлета было абвешчана пра стварэнне ў Беларусі моладзевага руху яго імя. Былы палітвязень Сяргей Скрабец так тлумачыць выбар назвы новага руху:
«Мы лічым, што Кастусь Каліноўскі — гэта чалавек, які змагаўся за свабоду. І ўсё сваё кароткае жыццё прысвяціў гэтаму».
Людзі кажуць, што на плошчы Каліноўскага яны адчуваюць дух Свабоды. Нездарма менавіта там ужо колькі год праходзіць большасць акцыяў дэмакратычных сілаў.
Былыя абаронцы намётавага мястэчка вераць, што калісьці плошча будзе насіць імя Каліноўскага афіцыйна, што ў Мінску нарэшце з’явіцца помнік.
Пакуль жа адзіны помнік усталяваны ў яго родных мясцінах, мястэчку Свіслач на Гродзеншчыне. Але там Кастусь Каліноўскі знаходзіцца пад вартай. Невядомы нам чыноўнік уладкаваў яго паміж помнікамі Сталіну і Леніну…
Фота — http://users.livejournal.com/litota_