Кадзiраванне ад нiкацiнавай залежнасцi не шкодзіць псіхіцы

Аб гэтым заявiла намеснiк галоўнага ўрача Мiнскага гарадскога клiнiчнага наркалагiчнага дыспансэра Iрына Канановiч.
На сёння ў многiх прыватных медычнсых цэнтрах прымяняюцца розныя методыкi кадзiравання.

Усе яны дазволены для выкарыстання ў краіне, таму чуткi аб тым, што якая-небудзь методыка можа "зламаць" псiхiку, беспадстаўныя.

Разам з тым Iрына Канановiч падкрэслiла, што вынiк ад любога лячэння залежыць перш за ўсё ад ступенi матывацыi самога чалавека, наколькi ён хоча вылечыцца.

А так як любая залежнасць з’яўляецца дастаткова цяжкiм станам, то ўнiверсальнага лякарства ад яе знайсцi немагчыма.

Падбор метаду лячэння строга iндывiдуальны i ажыццяўляецца непасрэдна пры кантакце пацыента з урачом.

Газета “Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі