Кадафі прад'явілі ультыматум — улада або смерць?
Муамар Кадафі можа быць ліквідаваны, калі не адмовіцца ад улады добраахвотна, піша The Daily Mail са спасылкай на ўласныя крыніцы.
У паведамленнях, якія распаўсюджваюцца брытанскай спецслужбай MI6, гаворыцца, што ў кааліцыйных войск ёсць каардынаты сховішча Кадафі, на якое наведзеная крылатая ракета SCALP.
21 сакавіка дзяржсакратар абароны Вялікабрытаніі Лаям Фокс заявіў, што ён дасць санкцыю на ўдар па бункеры Кадафі ў тым выпадку, калі стане відавочна, што гэта не прывядзе да гібелі мірных жыхароў.
Міністр абароны ЗША Роберт Гейтс заявіў, што Пентагон не плануе знішчаць лівійскага лідара, а толькі выконвае задачу па забеспячэнні свабоднай ад палётаў зоны над Лівіяй.
Паміж тым, сёння стала вядома, што адна з ракет "Тамагаўк", якая была выпушчаная кааліцыйнымі войскамі па тэрыторыі Лівіі, трапіла ў пабудову на тэрыторыі рэзідэнцыі Кадафі.