John Frusciante і гітарыст The Mars Volta запісалі сумесны альбом

Гітарыст The Mars Volta Амар Радрыгез Лопес і былы ўдзельнік Red Hot Chili Peppers і лепшы гітарыст апошніх 30 гадоў Джон Фрусчантэ зладзілі агульны студыйны джэм-сэйшн, у выніку чаго запісалі сем трэкаў. Запісы аб'ядналі ў міні-альбом без назвы, які можна скачаць бясплатна на сайце праекта.

Фрусчантэ і Лопес граюць сумесны джэм не ўпершыню. Так, напрыклад, па Сеціве ужо блукае аўдыёзапіс паўгадзіннай імправізацыі гэтых дваіх гітарыстаў і басіста RHCP Флі.

Сёлета чакаецца рэліз яшчэ аднаго эксперыментальнага альбома, які сумесна запішуць Амар Радрыгез Лопес, Джон Фрусчантэ, а таксама басіст The Mars Volta Хуан Альдэрэте і брат Амара - мульціінструменталіст Марсэль Радрыгез Лопес.

Творчыя сувязі Фрусчантэ і Лопеса не абмяжоўваюцца толькі музыкай. Экс-удзельнік RHCP таксама з'яўляецца прадзюсерам дэбютнага фільма гітарыста The Mars Volta, які атрымаў назву "The Sentimental Engine Slayer".

Фота: last.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі