"Я вырашыла пакончыць з сабой": гісторыя Алы з Ізюма, якая перажыла пекла

Ала прасіла не паказваць яе твар / The Washington Post
Ала прасіла не паказваць яе твар / The Washington Post

Неўзабаве пасля таго, як расійскія вайскоўцы ўзялі яе ў палон, 52-гадовая жыхарка Ізюма ўзяла цвік і выдрапала на цаглянай сцяне сваё імя: "Ала".

Ніжэй яна надрапала колькасць дзён, колькі яе трымалі ў пуні каля клінікі ў яе родным горадзе. І тое, што перажыла ў палоне: удары электрычным токам, раздзяванні, здзекі.

"Я решила покончить с собой": история Аллы из Изюма, которая пережила ад

"Я думала, калі мой сын будзе шукаць мяне, ён зможа знайсці гэтыя запісы і зразумець, што я была там і там памерла", расказвае Ала ў размове з The Washington Post.

Еўрарадыё пераказвае тэкст пра тое, што перажыла жыхарка Ізюма ў расійскім палоне.


Шукалі інфармацыю пра сына

У палоне Алу трымалі дзесяць дзён. Паводле яе слоў, расійскія вайскоўцы спрабавалі знайсці інфармацыю пра яе сына, які працуе ў Службе бяспекі Украіны, а таксама пра яе працу ў абласной газавай кампаніі. Яе мужа, які таксама працуе ў газавай кампаніі, таксама затрымлівалі і катавалі.

Яшчэ ў сакавіку, пасля моцнага абстрэлу горада, Ала пайшла праз горад, каб праверыць пустую кватэру сына. Там суседзі расказалі, што ў дом прыходзілі расіяне, пыталіся пра сына і потым "вынеслі ўсё", уключаючы кававарку і прайгравальнік кампакт-дыскаў.

У тым жа месяцы расійскія вайскоўцы пачалі наведваць яе і яе мужа ў іх доме. Спачатку яны сказалі, што шукаюць зброю ці хочуць фатаграфіі яе сына. Пазней яны пачалі абшукваць яе тэлефон, дапытваючы яе і яе мужа пра тое, ці не хаваецца іх сын у Ізюме. Расіяне спрабавалі схіліць мужа і жонку да супрацоўніцтва з акупацыйнымі сіламі.

"Я решила покончить с собой": история Аллы из Изюма, которая пережила ад

Неўзабаве шасцёра мужчын вярнуліся і адвялі яе ў суседні будынак, дзе запатрабавалі раздзецца. Ала адмовілася, таму яны самі яе раздзелі — "паклалі на стол і пачалі чапаць паўсюль".

"Потым мяне паставілі на калені, крычалі: "О, ты ўкраінка. Ты ведаеш, што мы робім з украінкамі і маці супрацоўнікаў СБУ? Мы звязваем іх голымі на галоўнай плошчы і адпраўляем іх фатаграфіі іх сынам, каб яны ўбачылі, што мы можам зрабіць з іх бацькамі", — успамінае яна.

Адзін з мужчын усталяваў для яе правілы: напрыклад, калі мужчыны ўваходзяць у памяшканне, яна павінна стаяць спінай і быць голай ніжэй пояса. Ала пачала спрачацца, але тады ён зноў раздзеў яе і спытаў, хто з яго салдат хоча згвалціць яе першым.
 

Чула мужавы крыкі

Наступныя дні камандзір прыходзіў да яе, каб дакранацца ў інтымных месцах. Ён прымушаў яе займацца з ім аральным сексам.

Муж Алы быў у гаражы непадалёк. Яна чула яго крыкі, калі салдаты збівалі яго. "І чула, як камандзір сказаў майму мужу, што ён згвалціў мяне і што нам абодвум гэта спадабалася", — расказвае жанчына.

"Я цвёрда вырашыла скончыць жыццё самагубствам. У пуні былі шыпы, а ў мяне быў станік, таму я думала павесіцца. Гэта не спрацавала. Я заплакала. Я ўвесь час плакала. Яны пачулі, як я плачу, вярнуліся і зноў пачалі здзекавацца", — расказвае яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.