Iron Maiden пераходзяць "апошні рубеж"

Ветэраны хэві-мэтала Iron Maiden выдаюць новы альбом “The Final Frontier”. Для выхаду кружэлкі рокеры абралі вельмі сімвалічную дату - пятніцу 13-га жніўня.  Запіс альбома праходзіў ў студыі Compass у Насаў, у якой у 80-х былі запісалі тры лонгплэя гурта ― “Piece of mind”, “Powerslave” і “Somewhere In Time”. “З тых часоў там нічога не змянілася, нават зламаныя жалюзі ў куце! Мы адчувалі сябе вельмі расслаблена ў такой да дробязяў знаёмай атмасферы, і я думаю, што гэта адчуваецца і ў нашым альбоме”, ― кажа вакаліст Брус Дыкінсан (Bruce Dickinson).

Каб палегчыць чаканне прыхільнікаў, рокеры выклалі на свой сайт трэк “El Dorado”, які можна запампаваць бясплатна. Па словах музыкаў, гэты сінгл – ідэальны спосаб прачуць настрой “The Final Frontier”. “Мы падумалі, што было б выдатна падзякаваць усім нашым фэнам і падарыць ім гэты трэк яшчэ да выхаду альбома, тым больш, што ён выдатна паказвае агульны настрой "Final Frontier".

9 чэрвеня музыкі рушаць у The Final Frontier World Tour у падтрымку новага альбома, які 30 чэрвеня з Амерыканскага кантынента пераедзе ў Еўропу і працягнецца да 21 жніўня

Трэк-ліст альбома The Final Frontier:

1. Satellite 15.....The Final Frontier
2. El Dorado
3. Mother Of Mercy
4. Coming Home
5. The Alchemist
6. Isle Of Avalon
7. Starblind
8. The Talisman
9. The Man Who Would Be King
10. When The Wild Wind Blows.

Фота: 45m.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі