Інтэлектуалы Ўкраіны просяць абараніць іх краіну ад Расіі

Вядучыя інтэлектуалы, палітыкі і грамадскія дзеячы Ўкраіны звярнуліся да парламентаў, урадаў і народаў свету, паведамляе Euronews.net.  Яны нагадалі, што Украіна, атрымаўшы незалежнасць, адмовілася ў свой час ад ядзернай зброі дзеля агульнаеўрапейскай бяспекі. Але цяпер, калі "расійскае кіраўніцтва свядома ўзяло курс на дэмантаж дзейснай сістэмы бяспекі", Украіна мае патрэбу ў гарантыях яе бяспекі ад пасягальніцтваў Расіі.

"Мы звяртаемся да кіраўніцтва ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Кітая з прапановай склікаць у адпаведнасці з п.6 Будапешцкага Мемарандума міжнародную канферэнцыю яго дзяржаваў-гарантаў з мэтай забяспечыць рэальныя гарантыі бяспекі Ўкраіны, задэклараваныя Мемарандумам. Асобна звяртаемся таксама да дзяржаў Вышаградскай групы з просьбай выпрацаваць агульную або выказаць асобную пазіцыю з нагоды абвастрэнні расійска-украінскіх адносінаў", — пішуць украінскія інтэлекталы, сярод якіх былы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук, пісьменнікі Юры Андруховіч, Мікола Рабчук і Аксана Забужка,  герой Украіны Ляўко Лук'яненка, філосаф Тарас Вазняк, гісторык Яраслаў Грыцак і шмат іншых вядомых украінцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі