Індыйцы забілі Робін Гуда

Сёння на поўначы Індыі быў застрэлены “лясны брат”, вядомы як мясцовы Робін Гуд.
Ён хаваўся 32 гады і абараняў лясы ад браканьераў. Паліцыя паведаміла, што 56-гадовы Шыў Кумар Патэль, вядомы таксама як Дадуа, быў забіты разам з 10 іншымі “ляснымі братамі” ў штаце Утар-Прадзеш.

На Патэля былі заведзеныя каля 200 крымінальных справаў, у тым ліку па забойствах, вымагальніцтвах і крадзяжах людзей. Аднак сярод мясцовых жыхароў ён быў героем, падобным Робін Гуду: рабаваў багатых, каб накарміць бедных, асабліва членаў сваёй касты.

Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі