Інаўгурацыя адбудзецца 21 студзеня
Цырымонія ўступлення на пасаду кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 21 студзеня 2011 года.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Цырымонія будзе праходзіць у Палацы Рэспублікі. Па яе завяршэнні адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў.
Мерапрыемства будзе транслявацца па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Пачатак прамой трансляцыі - 12.50.