Іэн Андэрсан рыхтуе працяг альбома "Thick As a Brick"

Лідар Jethro Tull Іэн Андэрсан запісаў новы альбом "Homo Erraticus". Ён будзе выпушчаны ўжо 14 красавіка."Homo Erraticus" працягвае канцэптуальную традыцыю ў творчасці Андэрсана, пакладзеную ў 72-м годзе альбомам "Thick As a Brick".

Новы твор музыкі інтэрпрэтуе ключавыя моманты гісторыі Брытаніі, выкладзеныя у расказах іх відавочцаў. Расказчыкамі выступаюць і качэўнік эпохі неаліту, і каваль з Жалезнага веку, і хрысціянскі манах. Андэрсан запісаў альбом без Jethro Tull, але з двума яго ўдзельнікамі: гітарыстам Дэвідам Гудзье і клавішнікам Джонам О'Хара.

У падтрымку " Homo Erraticus " музыка запусціў сайт, выклаў сэмплы ўсіх трэкаў і арганізаваў турнэ па Еўропе, у якое адправіцца праз два тыдні пасля рэлізу.

Фота: www.theglaswegian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі