Хутка падаражэе праезд у грамадскім транспарце

Неўзабаве плануецца чарговае падвышэнне тарыфаў на праезд у мінскім грамадскім транспарце. Чакаецца, што адна паездка будзе каштаваць ад 550 да 600 рублёў. Праз рост коштаў на бензін гарадскі транспарт становіцца ўсё больш датацыйным. Квіткі падаражэлі б і раней, аднак падвышэнне тарыфаў на праезд стрымлівалася, каб дадаткова не нагнятаць атмасферу перад прыняццем законапраекта аб адмене ільготаў.

Дакладная дата падвышэння тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце невядомая. Па інфармацыі “Заўтра тваёй краіны”, гэта здарыцца ў чэрвені-ліпені.