ХК “Гомель” хоча гуляць у Кантынентальнай хакейнай лізе

У Кантынентальнай хакейнай лізе хоча гуляць ХК “Гомель”. На пасяджэнні каардынацыйнага савета клуба было прынятае рашэнне звярнуцца да старшыні Федэрацыі хакею Беларусі Ўладзіміра Навумава з просьбай аб садзейнічанні і падтрымцы кандыдатуры ХК “Гомель” для заяўкі ў КХЛ.  Гомельская каманда, якая займае ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі другое месца (адставанне ад “Юнацтва” складае 21 ачко) хацела б стартаваць у лізе ўжо з наступнага сезону.

Дырэктар ХК “Гомель” Ігар Малчанаў спасылаецца на словы віцэ-прэзідэнта КХЛ Уладзіміра Шалаева, які падчас нядаўняга візіта ў Мінск заявіў, што з наступнага сезона права выступаць у лізе атрымаюць два беларускіх клубы. Як паведамляе “Прессбол” са спасылкай на “Спорт-экспресс”, канчаткова пытанне аб уваходжанні “Гомелю” ў КХЛ вырашыцца да 12 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі