Хіган 2012: лаліты і Педабір

Фэст узнік у 2006 годзе і атрымаў сваю назву ў гонар японскага свята, прысвечанага дню асенняга раўнадзенства. Першапачаткова "Хіган" быў фестывалем як сучаснай, так і традыцыйнай японскай культуры. Але танец з веерамі і арыгамі выклікаў значна менш цікавасці, чым касплэй і фан-арт па кампьютарных гульнях. У выніку арганізатары вырашылі цалкам прысвяціць фестываль сучаснай японскай культуры, і ў такім фармаце ён праходзіць апошнія пяць гадоў.

У гэтым годзе фестываль скараціўся з двух дзён да аднаго, з-за чаго атрымаўся нават больш насычаным, чым звычайна. У праграме былі і традыцыйныя адзіночныя і групавыя дэфіле, і конкурсы танцаў AMDS (Asia Music Dance Show) ды караоке, і тэатралізаваныя касплэй-сцэнкі.

Вялікую цікавасць выклікала так званае "дэфіле лаліт" — дзяўчат у строях, якія грунтуюцца на стылі Віктарыянскай эпохі з элементамі готыкі ды ракако. Магчыма, менавіта яны прывабілі яшчэ аднаго персанажа з японскімі каранямі: у апошняй касплэй-сцэне конкурснай праграмы на некалькі імгненняў з'явіўся знакаміты Педабір.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі