Хэдлайнерамі Coachella-2010 сталі Том Ёрк, Jay-Z і Gorillaz

Арганізатары штогадовага амерыканскага музычнага фэсту “Coachella” апублікавалі склад удзельнікаў 2010 года. У бягучым годзе мерапрыемства пройдзе з 16-га па 18-га красавіка ў каліфарнійскай даліне недалёка ад Лос-Анжэлеса.

Хэдлайнерам першага дня фэсту стане рэпер Jay-Z, а таксама калектыў “LCD Soundsystem” і супергурт Джоша Ома, Дэйва Грола і Джона Пола Джонса “Them Crooked Vultures”.

У другі дзень галоўнымі зоркамі “Coachella” стануць “Muse”, а таксама адроджаныя “Faith No More” і дыджэй Tiesto.

Хэдлайнерамі трэцяга, заключнага дня заяўленыя віртуальны праект Дэймана Элбарна “Gorillaz”, ўз’яднаны індзі-рокавы калектыў “Pavement” і лідэр “Radiohead” Том Ёрк з сольным рэпертуарам.

З поўным спісам удзельнікаў Coachella-2010 можна азнаёміцца на сайце фэсту.

Фота: www.amoeba.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі