Хэдлайнерам Гластанбэры стануць Muse, U2 і Стыві Ўандэр

Брытанцы Muse стануць аднымі з хэдлайнераў буйнейшга еўрапейскага фэсту Гластанбэры, які адбудзецца ў чэрвені гэтага года ў Самэрсэце.  Музыкам дастаўся найбольш выгодны варыянт – яны выйдуць на сцэну ў суботні вечар 26 чэрвеня. У якасці хэдлайнераў іншых двух дзён – 25 і 27 чэрвеня – выступяць адпаведна ірландскія рокеры U2 і легенда амерыканскага соўлу Стыві Уандэр (Stevie Wonder).

Днямі гэтую інфармацыю пацвердзіў арганізатар фестывалю Майкл Івіс. Поўны сэт-ліст Glastonbury Festival пакуль не анансаваны. У ліку ўдзельнікаў, апроч вышэйназваных, заяўленыя толькі Hot Chip, Vampire Weekend, Fatboy Slim і MGMT.

Фота: nerdfighters.ning.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі