Хакеісты мінскага "Дынама" перад стартам у КХЛ наведаюць дзіцячы дом

Хакеісты мінскага "Дынама" разам са сваім галоўным трэнерам Полам Гарднерам наведаюць дзіцячы дом. Канадскі спецыяліст, які толькі 15 ліпеня прыляцеў у Беларусь, ужо правёў першую трэніроўку з дынамаўцамі. Ён лічыць, што наведванне дзіцячага дома дапаможа згуртаваць калектыў, усталяваць у ім дабразычлівы мікраклімат, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, увосені мінскае "Дынама" стартуе ў Кантынентальнай хакейнай лізе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі