Хагуш перайшоў з БАТЭ ў тульскі “Арсенал”

Тульскі “Арсенал” падпісаў кантракт з былым абаронцам БАТЭ Анры Хагушам. Дэталі ўгоды пакуль невядомыя. У мінулым сезоне ў 28 матчах чэмпіянату Беларусі 28-гадовы гулец забіў адзін мяч.

За БАТЭ Хагуш гуляў увесь мінулы сезон. Да гэтага ён правёў адзін сезон у жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”.

Раней Анры Хагуш выступаў за расійскія клубы “Рубін”, “Кубань”, “Растоў”, “Спартак”, “Нальчык” і “Нафтахімік”, нагадвае Прессбол.

Фота: offside.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі