Гурт "Muse" прызнаны гуртом сучаснасці

Брытанскае трыа Muse атрымала ўзнагароду ў намінацыі “Лепшы гурт сучаснасці” на цырымоніі ўручэння штогадовых прэмій музычнага часопіса Q, якая адбылася 26-га кастрычніка ў Лондане.  У гэтай намінацыі Muse перамог Arctic Monkeys, Coldplay, Kings of Leon, а таксама гурт Oasis, які нядаўна заявіў пра свой канчатковы распад.

Паводле Q, лепшым новым артыстам стала лонданская каманда White Lies. Песняй 2009 года была прызнаная кампазіцыя Лілі Ален "The Fear", а лепшым відэа — "Just Dance" спявачкі Lady GaGa. Альбомам года абраны дыск Kasabian "West Ryder Pauper Lunatic Asylum". Arctic Monkeys аказаліся першымі ў катэгорыі "Лепшы канцэртны склад".

Прыз за ўнёсак у музычнае мастацтва атрымаў Роберт Плант.

Фота: helene.ucoz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі