Гурт Fall Out Boy паставіў рэкорд для Кнігі Гінэса

Амерыканскаму эма-гурту Fall Out Boy атрымалася ўсталяваць сусветны рэкорд па ліку інтэрв'ю за суткі. Двое музыкаў гурта умудрыліся ў адзін дзень даць 72 інтэрв'ю, дзякуючы чаму Fall Out Boy патрапілі ў Кнігу рэкордаў Гінэса, паведамляе Gigwise.

Рэкордны інтэрв'ю-марафон адбыўся 31 кастрычніка ў студыі Premiere у Лос-Анджэлесе. Папярэдняе дасягненне складала 57 інтэрв'ю за суткі.

Адзначым, што раней музыкі Fall Out Boy збіраліся стаць уладальнікамі яшчэ аднаго дасягнення - яны збіраліся стаць адзіным калектывам, які выступіў за дзевяць месяцаў з канцэртамі на ўсіх шасці кантынентах. Рэкорд сарваўся з-за таго, што не атрымалася адыграць канцэрт у Антарктыдзе.

Фота: www.audiko.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі