Гурт Faith No More абвясціў пра ўз'яднанне

Гурт Faith No More уз'яднаецца і адыграе ў Еўропе серыю канцэртаў. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік фронтмэна Faith No More Майка Патана, паведамляе Billboard. Чакаецца, што Faith No More, якія ўзнавілі сваю дзейнасць пасля 11-гадовага перапынку, сыграюць на некалькіх буйных еўрапейскіх фэстах летам 2009 года. Пры гэтым дагэтуль невядома ні дакладных дат канцэртаў, ні складу, у якім будзе выступаць узноўлены гурт. Відавочна толькі, што вакалістам будзе Патан. Ці плануе гурт акрамя канцэртнай дзейнасці заняцца працай над новым студыйным матэрыялам, таксама пакуль не ўдакладняецца.

Раней з'явіліся чуткі пра тое, што Faith No More уз'яднаюцца дзеля выступу на фэсце Coachella, аднак сам Патан іх аспрэчыў.

Апошні раз Faith No More выступалі ў 1998 годзе. Пасля гэтага фронтмэн гурта Майк Патан быў заняты ў шматлікіх музычных праектах, а таксама ўдзельнічаў у стварэнні кампутарных гульняў (у прыватнасці, ён агучваў галоўнага антыгероя гульні The Darkness у 2007 года), а нядаўна скончыў працу над сваім першым саўндтрэкам - ім стала музычнае суправаджэнне да фільма "Адрэналін 2" (Crank 2: High Voltage). Апошнім музычным праектам Патана стала сумесная кружэлка з рэперам Rahzel; гэтая праца пакуль не выдадзеная.

Фота: www.myzuka.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі