Гурт Da Vinci далучыўся да праекту "Сэрца жыве"

На сайце serca.tut.by можна бясплатна запампаваць новую песню гурта пад назвай "Sofia Lauren". Нагадаем, што мэта акцыі – дапамагчы сабраць 350 тысяч еўра на аперацыю па перасадцы сэрца Мішы Ларыну. На сённяшні дзень сабрана толькі каля дзесятай часткі ад сумы.

Франтмэн Da Vinci Дзяніс Дудзінскі лічыць, што "пра такія праекты трэба казаць гучна, часта, усім і на кожным куту. Дзяржава дапамагае шматлікім, але ніколі не здолее дапамагчы ўсім. Мы гэта павінны разумець і дапамагаць такім, як Міша, хто чым можа. Хоць бы таму, што заўтра дапамога можа спатрэбіцца любому з нас".

Дададзім, што новая песня гурта прысвечаная вядомай актрысе Сафі Ларэн. Дзяніс растлумачыў, што з атрысай яны "не знаёмыя і ні разу не бачыліся, але палічылі, што гэта не перашкаджае гурту дружна прызнацца ёй у каханні – як чалавеку, жанчыне і актрысе".

Нагадаем, што пералічыць грошы Мішы Ларыну прасцей за ўсё ў любым аддзяленні "Беларусбанка" – дастаткова мець пры сабе рэквізіты яго рахунку. Квітанцыю запаўняць не трэба, пашпарт не патрэбны.

Дадатковая інфармацыя пра Мішу і акцыю даступная на афіцыйным сайце праекту "Сэрца жыве".

Рэквізіты рахунку ў беларускіх рублях: Філіял 511 ААТ "АСБ Беларусбанк", Код 815 УНП 100349858 р/з 3819382103561, для пераліку на рахунак №01000019 для Ларына Міхася.

Адкрытыя і валютныя рахункі: у еўра – 9780010000006, у доларах ЗША – 8400010000217, у расійскіх рублях – 6430010000013.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі