Гурт 5'nizza ўз'яднаўся для шэрагу канцэртаў

Гурт 5'nizza сабраўся ўз'яднацца, каб адыграць канцэрты ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Пра гэта сайту "Медуза" паведаміў прадстаўнік арганізатараў выступаў.

Пазней стала вядома пра даты трох канцэртаў і ва Украіне. 22 траўня гурт сыграе ў  Харкаве, 24 траўня — у Адэсе і 30 траўня — у Кіеве, паведамляе Open.ua.

Пасля 5'nizza выступіць 5 чэрвеня ў маскоўскім клубе Stadium Live і 6 чэрвеня ў піцерскім клубе А2. Якую праграму адыграюць музыканты, не вядома. Андрэй Запарожац і Сяргей Бабкін адмовіліся казаць пра тое, ці будуць на канцэртах прадстаўленыя новыя песні.

"Пасля 10 гадоў маўчання мы вырашылі, што нам зноў ёсць, што сказаць, а старыя песні, магчыма, здабудуць новае жыццё і сэнс", — сказаў Запарожац.

Музыкі з Харкава Андрэй Запарожац і Сяргей Бабкін запісалі першыя песні ў 2000 годзе. Праз два гады яны выпусцілі альбом "Анплаггед", які неадкладна заваяваў велізарную папулярнасць. А ў 2007 годзе музыкі вырашылі спыніць супрацоўніцтва і заняліся сольнымі праектамі.

Фота: volna.afisha.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі