Guns N'Roses – не плагіятчыкі

Амерыканцы Guns N'Roses, якіх абвінавачваюць у плагіяце, гатовыя даць дастойны адказ кампаніям, што выставілі абвінавачванне гурту. Прадстаўнік Guns N'Roses Ірвінг Азаф паведаміў, што “тыя некалькі секундаў, пра якія ідзе гаворка, былі выкарыстаны гуртом на абсалютна законных падставах, і што ў бліжэйшы час гурт Эксэля Роўза гатовы даць дастойны адказ тым хто яго вінаваціць”.

Нагадаем, што англійскі гуказапісвальны лэйбл Independiente і амерыканскі Domino Records падалі ў суд на Guns N'Roses. Яны вінавацяць музыкаў у плагіяце і патрабуюць 1 мільён долараў кампенсацыі.

Як хутка адбудзецца суд, не паведамляецца.

Фота: www. lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі