Гуцэрыеў уцёк праз Беларусь?

Былы кіраўнік расійскай кампаніі "Русснефть" Міхаіл Гуцэрыеў, абвешчаны ў міжнародны вышук, знаходзіцца ў Турцыі.
Туды, як паведамляе расійская Генпракуратура, ён вылецеў з Беларусі, якая не ахоўвае сваіх межаў з Расіяй.

Маскоўскі гарадскі суд прызнаў законным арышт дзяржавай 100% акцыяй "Русснефти". Нагадаем, што расійскія ўлады пераследуюць Гуцэрыева з восені 2006 года. Тады супраць яго завялі крымінальную справу па падазрэнні ў падаткавых махінацыях.

Эксперты мяркуюць, што алігарх пацярпеў за жаданне заняцца палітыкай. Сёлета ў жніўні пры загадкавых абставінах загінуў 21-гадовы сын Гуцэрыева.

Newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі