Грыбнік праблукаў у лесе 9 дзён, харчуючыся калінаю

Некалькі дзён шукалі ў лесе 48-гадовага грыбніка. 20 верасня жыхарка в. Тухавічы паскардзілася ў ляхавіцкі РАУС, што яе муж не вярнуўся з грыбоў. Міліцыянты пачалі пошук, але вынікаў ён не даў. Толькі на 9-ы дзень рыбакі выпадкова знайшлі чалавека ўсяго за 6 км ад Тухавіч і даставілі ў шпіталь. Увесь гэты час мужчына харчаваўся калінаю і спаў на паваленых дрэвах. Цяпер ён у шпіталі, стан ягоны ацэньваюць як стабільны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі