Група моладзі рушыла па праспекце ў бок плошчы Коласа

Група моладзі на чале з "Маладой Беларуссю" рушыла па праспекце Незалежнасці ў бок плошчы Якуба Коласа. У групе таксама заўважныя Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі.

Як паведаміў лідэр "Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч, яны ідуць па заяўленым маршруце, каб праверыць, наколькі дэмакратычная ўлада ў Беларусі. "Калі міліцыя нам перакрые шлях, - заявіў Фінькевіч, - мы будзем з імі размаўляць".

Пешаходную вуліцу групе ім перакрыў ланцуг АМАПу.