Гродзенскія каталікі адзначаюць уласны Дзень бацькі

У нядзелю 1 чэрвеня 2008 г. мужчыны Гродзенскай дыяцэзіі здзейсняць пешую пілігрымку з Гродна ў вёску Капцёўку да касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Такім чынам яны адзначаць Дзень бацькі. Традыцыйна ён святкуецца ў Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю чэрвеня.  У гэты дзень ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі падчас святых Імшаў святары і вернікі моляцца за бацькоў, сыноў, братоў.

Дарэчы, у першую нядзелю мая, у дыяцэзіяльны Дзень маці, у пілігрымку да Капцёўкі ішлі і жанчыны — сёлета  іх было каля 600.

Сatholic.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі