Гродзенскае мяса для Ірана асвячае мула
Гродзенскі мясакамбінат будзе пастаўляць ялавічыну у Іран. Для асвячэння паставак запрасілі мулу. На гэтым тыдні адбудзецца першая пастаўка ялавічыны з Гродзенскага мясакамбіната ў Іран. Мясакамбінат у Гродне -- адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое мае права пастаўляць ялавічыну ў мусульманскую краіну. Аднак для таго, каб выканаць патрабаванне іранскага боку, мяса жывёлаў павінна быць спецыяльным чынам падрыхтаванае.
Для гэтага быкоў спачатку некалькі дзён павінныя корміць яблыкамі і ў стайнях павінна гучаць адмысловая музыка, аднак у Гродне не было ні музыкі, ні яблыкаў. Мула Джафар Аль-Хусэйні прайшоўся па прадпрыемстве з компасам, аглядаючы, каб тушы ішлі па канвееры дакладна ў напрамку ўсходу, і пасля гэтага асвяціў ялавічыну.
Апроч мулы кантралявалі працэс адпраўкі іранскія інспектары і спецыялісты.
Ялавічына адправіцца адразу з гарадзенскага аэрапорта без пасярэднікаў у іранскую сталіцу Тэгеран.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна