Green Day заняліся дабрачыннасцю

Панк-рокеры Green Day зробяць свой унёсак, каб дапамагчы пацярпелым ад узброенага канфлікту ў суданскім Дарфуры. У межах кампаніі «Instant Karma», якая была ініцыяваная праваахоўчай арганізацыяй The Amnesty International, гурт выпускае спецыяльны дабрачынны наклад футболак з надпісам «Уратуем Дарфур».

Футболкі, дызайнам якіх займаліся самі музыкі, будуць прадавацца эксклюзіўна ў сетцы Hard Rock Cafe па ўсім свеце, пачынаючы з 12 ліпеня. Прыбытак з продажу будзе накіраваны на гуманітарную дапамогу ўцекачам.

Нагадаю, што Дарфур знаходзіцца на захадзе афрыканскай краіны Судан. У пачатку 2003-га года тут пачаўся ўзброены канфлікт паміж арабамі і афрыканцамі, у выніку якога загінула некалькі дзесяткаў тысяч чалавек і яшчэ каля мільёну эмігравала на тэрыторыю суседнега Чада.

Дадам, што негледзячы на ўсе намаганні ААН спыніць бойню, этнічныя чысткі ў Дарфуре працягваюцца і цяпер.

Фота: masmusica.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі