Green Day падрыхтавалі абалдзенны канцэртнік

Аснову рэлізу складуць матэрыялы выступаў Green Day у межах іх турнэ ў падтрымку пласцінкі “21st Century Breakdown”, якое ажыццяўлялася цягам 2009-2010-х гадоў. У CD увойдуць 17 канцэртных трэкаў, запісаных у 16 розных гарадах – ад Лондану і Берліна да Н’ю-Ёрка і аўстралійскага Брысбена. DVD, наадварот, пакажа відэа аднаго-адзінага шоў – леташняга студзеньскага выступу каманды ў Токіа.

Нагадаем, што “Awesome As F**k” стане другім у дыскаграфіі Green Day канцэртным рэлізам – пасля “Bullet in a Bible” 2005-га года выпуску.

Фота: www.loveallmusic.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі