Green Day нарэшце пакажуць “¡Cuatro!” (трэйлер)

Green Day нарэшце выдаюць даўно абяцаны дакументальны фільм “¡Cuatro!”. Стужка распавядае пра стварэнне альбомнай трылогіі “iUno! iDos! iTre!”, якая ўбачыла свет у мінулым годзе. Фільм выйдзе адначасова з перавыданнем трэцяй часткі трылогіі. Першапачаткова “iTre!” з’явілася ў снежні 2012-га. Але пасля высветлілася, што памылкова ў пласцінку ўключылі не тую песню. На вініле альбом выйшаў у арыгінальным варыянце.

Пасля выхаду трылогіі Green Day перажывалі не лепшыя часы: некалькі месяцаў фронтмэн каманды Білі Джо Армстранг правёў у рэабілітацыйнай клініцы, дзе лячыўся ад алкагольнай залежнасці. У сувязі з гэтым гурт адмяніў усе запланаваныя канцэрты і аднавіў сваю дзейнасць толькі вясной.

Праўда, пра праблемы ў фільме нічога не гаворыцца — ён быў зняты яшчэ да эпапеі з Армстрангам. У пракат фільм выйдзе 26 жніўня.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.rollingstone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі