Gorillaz выдае свой адказ на "Фабрыку зорак"

Дэйман Элбарн абвясціў пра тое, што новы альбом Gorillaz практычна скончаны. Як паведамляе New Musical Express, кружэлка, якая стане трэцяй у дыскаграфіі віртуальнай каманды, атрымала назву "Plastic Beach" і выйдзе ў 2010 годзе.

Па словах лідэра калектыву, першапачаткова пласцінка задумвалася як праект "Carousel", які распавядае пра "містычныя аспекты Вялікабрытаніі", але затым схілілася да больш звыклай канцэпцыі. Элбарн ахарактарызаваў новую працу як поп-альбом, які нарадзіўся ў адказ на засілле ў жанры прадукцыі шоў “The X Factor” (расійскі аналаг - "Фабрыка зорак").

У запісе альбома Gorillaz, сярод іншых, узялі ўдзел былы лідэр The Velvet Underground Лу Рыд, рэпер Снуп Дог, Бары Гіб з Bee Gees, Бобі Вомак, Мос Дэф, гурт The Horrors, а таксама Сірыйскі нацыянальны аркестр.

Акрамя працы з Gorillaz Элбарн плануе ў хуткім часе выпусціць альбом з бубначом Тоні Аленам і басістам Red Hot Chili Peppers Флі, запісаць другі альбом праекта The Good, The Bad & The Queen, а таксама папрацаваць з пісьменнікам Аланам Мурам.

Фота: failebi.ucoz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі