Gorillaz падрыхтаваў альбом з дапамогай iPad і Амерыкі

Небезвядомы Дэйман Элбарн заявіў, што чацвёрты альбом яго праекта Gorillaz практычна гатовы. Музыка займаўся яго стварэннем у гатэлях Амерыкі падчас туру ў падтрымку трэцяй пласінкі “Plastic Beach”. Нататнікам музыку паслужыў iPad, выпуску якому Дэйман не можа нарадавацца. “Я закахаўся ў яго ў тую секунду, калі ўзяў у рукі, - кажа музыка – страшэнны тэхнафоб.

На запіс альбома паўплываў не толькі iPad, але і вандроўка па Амерыцы. Па словах Элбарна, ён гучыць так, нібыта англійскі голас прапусцілі праз амерыканскі вакодэр. Верагодна, што сінгл праекта "Doncamatic", які выйдзе ўжо 22 лістапада, трапіць у трэк-ліст новай пласцінкі.

Таксама Дэйман Элбарн збіраецца выдаць альбом гурта “The Good, The Bad and the Queen”, і працаваць з некалькімі праектамі, у адным з якіх будуць занятыя Тоні Элен (Tony Allen) і Флі (Flea).

Фота: blogs.inlandsocal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі