Google стварае ўласную он-лайн энцыклапедыю

Найбуйнейшы у Інтэрнэце інфармацыйны рэсурс Google аб’явіў пра распрацоўку ўласнай он-лайн энцыклапедыі. Энцыклапедыя атрымае назву “Нол”. Па зададзеным для пошука слова яна будзе прадастаўляць падборку матэрыялаў па тэме. Адзін з вядучых праграмістаў кампаніі Удзі Манбер заявіў, што стварэнне ўласнай энцыклапедыі прадыктавана жаданнем Google дзяліцца з карыстальнікамі патрэбнай і карыснай інфармацыяй.

Кожнае з наведванняў карыстальнікам той ці іншай старонкі будзе фіксавацца спецыяльным рахункам, што дазволіць стваральнікам вызначыць, якія тэмы карыстаюцца найбольшай папулярнасцю.

Новая энцыклапедыя збірацца скласці канкурэнцыю папулярнай “Вікіпедыі”, паведамляе РИА «Новости».