The Good, The Bad And The Queen распаліся і зноў сышліся
Гурт The Good, The Bad And The Queen уз'ядноўваецца адмыслова для ўдзелу ў дабрачыннай акцыі Love Music Hate Racism. Як высветлілася, праект Дэймана Албарна спыніў існаванне мінулай восенню, аднак прапанова сыграць на будучым мерапрыемстве стала для музыкаў важнай прычынай ізноў выйсці на сцэну разам. Асаблівае значэнне гэты канцэрт мае для басіста Пола Сайманана, які ў 1978 годзе браў удзел у арыгінальнай акцыі Rock Against Racism у складзе легендарнай панк-групы The Clash.
“The Good, The Bad And The Queen фактычна спынілі сваё існаванне ў верасні мінулага года, - тлумачыць Сайманан. - Але мы вырашылі, што гэты канцэрт і тыя каштоўнасці, якія ён адстойвае, з'яўляюцца годнай падставай, каб ізноў сабрацца разам”. Таксама рокер намякнуў, што ў сэт гурта могуць быць уключаныя некалькі новых твораў.
“Ідэя гэтай акцыі выклікае хвалю ўспамінаў. Мусіць, будзе дзіўна, што сярод удзельнікаў не будзе Тома Робінсана (удзельніка першай акцыі. - заўв. рэд.) і, вядома саміх The Clash, але час ідзе, і мы павінны працягваць рабіць сваю справу, - кажа музыка. - Я граў на канцэрце Rock Against Racism з The Clash і тады мы думалі, што нам не спатрэбіцца яшчэ адзін такі канцэрт у нашай краіне, і што нецярплівасць да прадстаўнікоў іншых рас стане гісторыяй. На жаль, гэта ўсё не так, і гэтыя праблемы дагэтуль прысутнічаюць у нашым жыцці”.
Нагадаем, The Good, The Bad And The Queen стануць хэдлайнерамі акцыі Love Music Hate Racism. Канцэрт адбудзецца 27 красавіка ў Лондане.
Фота: www.zayci.ru