"Гонару" КДБ пагражаюць правакатары?
Частка чэкістаў-ветэранаў вырашыла ствараць новае аб'яднанне заміж наяўнай Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ "Гонар". Такое рашэнне, па звестках сайту «Беларускі партызан», узнікла на пазачарговай канферэнцыі аб'яднання. Ініцыятарам яго стаў былы ваенны контрразведчык, капітан I рангу Дзенісенка, які публічна задаўся пытаннем, чаму на канферэнцыі не прысутнічае старшыня КДБ генерал Юры Жадобін. Выступ Дзенісенкі выклікаў абурэнні з месцаў: маўляў, пра пенсіянераў КДБ забыліся, палёгкі адмянілі, шпіталь Камітэта дзяржаўнай бяспекі адабралі, хаця шпіталі МУС і Міністэрствы абароны засталіся.
У выніку бурных дэбатаў даволі вялікая частка ветэранаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі вырашыла ствараць новую ветэранскую арганізацыю пад назовам «Гонар маем!», каб больш поўна адстойваць свае інтарэсы.
У аб'яднанні "Гонар" вестку пра стварэнне арганізацыі-канкурэнта назвалі правакацыяй, але прызналі, што выступ на канферэнцыі прагучаў:
"Гонар": "Гэта правакатар адзін, ён вядомы. Не хачу зараз узгадваць кагосьці: мы не займаліся разьбіральніцтвам. Глупства зрабіў — і зрабіў! Гэта чыстай вады правакацыя, каб забіць клін паміж цяперашнім і мінулым, так скажам..."