Глыбачан прымушаюць ісці на выбары

Пра гэта Еўрарадыё распавёў супрацоўнік Глыбоцкага Дома рамёстваў Віктар Дудкевіч.



Дудкевіч: “Дырэктару патэлефанавалі з метадычнага цэнтра. Сказалі данесці да калектыву, што ў нядзелю трэба схадзіць прагаласаваць і патэлефанаваць дырэктару, што я ўжо схадзіў прагаласаваў. А ёй у канцы трэба пазваніць, што калектыў у такой вось колькасці прагаласаваў. І абавязкова ісці на гэтыя выбары, і абавязкова галасаваць”.



Па словах Дудкевіча, пра наступствы няяўкі на выбарчыя ўчасткі нічога не гаворыцца.



Цікава, што з 38 выбарчых акруг у райсавет толькі на трох зарэгістраваныя па два кандыдаты. Астатнія 35 — безальтэрнатыўныя. Выбары ж у Віцебскі аблсавет увогуле праходзяць на безальтэрнатыўнай аснове.



Зараз на мясцовых выбарах няма парога яўкі. Але паводле сайта Глыбоцкага райвыканкама, удзел у выбарах павінны прыняць 73% выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі