Глеб Самойлаў сабраў новы калектыў

Саліст расійскага гурта "Агата Кристи" Глеб Самойлаў абвясціў пра стварэнне новага праекта, які будзе называцца "Глеб Самойлоff & The Matrixx".  Кампанію музыку ў новым праекце складуць яшчэ два экс-удзельнікі "Агата Кристи" - бубнач Зміцер Хакімаў і клавішнік Канстанцін Бекрэў, чацвёртым музыкам Matrixx стане гітарыст Валерый Аркадзін, які працаваў раней разам са Змітром Хакімавым у "Наиве".

Музыкі ўжо падрыхтавалі канцэртную праграму "Прекрасное жестоко", якая складаецца з цыклу песень і вершаў. Гэтая ж праграма з'явіцца ў якасці паўнавартаснага альбома ўжо восенню.

Вясной новая каманда плануе абкатаць праграму на канцэртных пляцоўках і сцэнах фестываляў.

Фота: ashavan.narod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі