Гітару Джымі Хендрыкса прададуць за мільён долараў

Знакамітая гітара Джымі Хендрыкса, якую музыка спрабаваў спаліць падчас выступу ў лонданскай «Асторыі» ў 1967 годзе, будзе выстаўленая на аўкцыён. Арганізатары плануюць прадаць інструмент не менш чым за мільён долараў.

Вышэйзгаданы выступ легендарнага гітарыста трапіў ва ўсе хрэстаматыі па гісторыі рок-н-ролу. Тады ў канцы свайго шоў Джымі Хендрыкс паспрабаваў на сцэне спаліць свой Fender Stratocaster.

Аднак скончылася ўсё тым, што сам ён атрымаў невялікія апёкі рук, а ў гітары абгарэла толькі лакавае пакрыццё.

Паведамляецца, што цяпер інструмент цалкам гатовы да выкарыстання.

Разам з «Фэндэрам» Хендрыкса на аўкцыён будуць выстаўленыя і яшчэ некалькі музычных рарытэтаў: у тым ліку ўстаноўка бубнача Led Zeppelin Джона Бонэма, сшытак з тэкстамі песень Джыма Морысана і буклет шоў Band Aid з аўтографам Майкла Джэксана.

Фота: www.guitarsite.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі