Гітару Angus Young SG можна будзе набыць за 1800 долараў

Кампанія Gibson рыхтуе да выпуску рэпрынт фірмовай гітары легендарнага Ангуса Янга (Angus Young). Нагадаем, асновай для Angus Young SG паслужыла мадэль класічнай Gibson SG, на якой граў гітарыст AC/DC у 60-х гадах. Новая гітара з'яўляецца дакладнай копіяй інструмента, выкарыстанага Ангусам на пачатку кар'еры гурта. Корпус кожнай гітары будзе выраблены з суцэльнага кавалка чырвонага дрэва, дакладна як арыгінальныя мадэлі SG. Менавіта гэтаму дрэву гітары абавязаныя сваім класічным гучаннем, якое мы можам чуць у самых вядомых і папулярных матывах рок-музыкі.

Гітары Angus Young SG будуць прадавацца па 1800 долараў.

Фота: audiononline.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі